ТАМІЛНА́Д,

штат на Пд Індыі, абмываецца Бенгальскім залівам. Пл. 130 тыс. км², Нас. каля 60 млн. чал. (2001), пераважна тамілы. Адм., прамысл. і культ. цэнтр, гал. порт — г. Мадрас. На ўзбярэжжы — алювіяльная раўніна, на З — частка Дэканскага пласкагор’я, асобныя горныя масівы. Клімат трапічны мусонны. Ападкаў 600—1200 мм за год, у гарах да 2500 мм. Лістападныя трапічныя лясы займаюць 10% тэр. З галін гаспадаркі пераважае земляробства. Гал. харч. культуры — рыс, пшаніца, кукуруза, прасяныя, бабовыя, агародніна; тэхн. — арахіс, бавоўнік, цукр. трыснёг, тытунь, каўчуканосы, кава, чай, спецыі, какосавая пальма. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, авечак, коз. Рыбалоўства. Лесанарыхтоўкі. Саляны промысел (з марской вады). Здабыча лігнітаў, баксітаў, магнезіту. Прам-сць: тэкст., харчасмакавая, гарбарная, маш.буд., чорная металургія, буд. матэрыялаў. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі.

т. 15, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)