ТАМКО́ Ягор Андрэевіч (н. 3.8.1935, в. Лявонаўцы Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1978). Віцэ-адмірал (1988). Скончыў Вышэйшае ваен.-марское вучылішча імя М.В.Фрунзе (1958), Ваен.-марскую акадэмію імя М.Г.Кузняцова (1984). З 1958 служыў на Паўн. флоце. У 1977—84 камандзір дывізіі атамных ракетных падводных лодак. З 1984 нач. Вышэйшага ваен.марскога вучылішча падводнага плавання імя Ленінскага камсамола. З 1992 старшы навук. супрацоўнік, дацэнт НДІВМФРас. Федэрацыі (С.-Пецярбург). Старшыня міжнар. фонду падводнікаў і ветэранаў падводнага флоту. Вызначыўся ў групавым плаванні падводных лодак пад ільдамі Арктыкі і пераходзе ў воды Ціхага акіяна. Удзельнік 14 далёкіх паходаў. Асвойваў новыя тыпы атамных падводных крэйсераў.