ТАЛАША́ ДЗЕ́ДА ДОМ-МУЗЕ́Й Адкрыты ў 1989 у в. Навасёлкі Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. Размешчаны ў хаце В.І.Талаша, пабудаванай ім пасля грамадз. вайны 1918—20. Пл. экспазіцыі 63 м², 163 экспанаты асн. фонду (2002). У экспазіцыі матэрыялы пра сям’ю героя, аднавяскоўцаў, фотаздымкі пра жыццё і дзейнасць Талаша, землякоў-партызан, матэрыялы пра дзейнасць 130-й партыз. брыгады, успаміны, лісты з фронту. Адноўлена таксама хата канца 19 ст., дзе жыў Талаш, са стараж. прыладамі працы, рэчамі хатняга ўжытку, хлеў, склеп, студня.
вулканічны масіў на У п-ва Камчатка, у паўд.ч. Ключаўской групы вулканаў, Расія. Складзены з андэзітабазальтаў. З’яўляецца стратавулканам. У складзе Т. — вяршыня Востры Т. (без кратэра, выш. 3682 м), дзеючы вулкан Плоскі Т. (3140 м) і больш за 120 пабочных конусаў. Апошняе моцнае вывяржэнне ў 1975—76.
ТАЛБУ́ЗІН Леў Іванавіч (н. 28.3.1942, станцыя Азінкі Саратаўскай вобл., Расія),
бел. дызайнер, медальер. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). З 1970 выкладае ў Бел.АМ. Створаныя ім медалі вылучаюцца лаканічнасцю кампазіцыі, тонкасцю мадэліроўкі, гармоніяй ліній і сілуэта: «Сіметрыя» (1974), «І.Мележ», «Музей беларускага народнага мастацтва «Раўбічы» (абодва 1978), «Я.Драздовіч», «М.Багдановіч» (абодва 1981), «Я.Купала» (1982), «М.Гусоўскі» (1983), «А.Адамовіч» (1991), «М.Багушэвіч» (1992), «1000-годдзе хрысціянства на Русі» (2000). Аўтар керамічнага пано «Жнівень» і сааўтар (з Ю.Багушэвічам і Г.Жарыным) афармлення станцыі метро «Плошча Якуба Коласа» Мінскага метрапалітэна (1984), дробнай пластыкі, вобразных інсталяцый. Выканаў скульптурны эталон дзярж. герба «Пагоня» (1991). Распрацаваў серыю апаратаў штучнага кровазвароту «АІК-Мінск 3» (1973), электрашаткаўніцу (1987) і інш., якія ўкаранёны ў вытворчасць.
ТАЛБУ́ХІН Фёдар Іванавіч (16.6.1894, в. Андронікі, цяпер Талбухінскі р-Н Яраслаўскай вобл., Расія — 17.10.1949),
савецкі военачальнік. Маршал Сав. Саюза (1944). Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў школы прапаршчыкаў (1915), штабной службы (1919), курсы ўдасканалення (1930) і Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. вайны. У грамадз. вайну на Зах. фронце, у штабе дывізіі, арміі. З 1938 нач. штаба Закаўказскай ваен. акругі. У Вял.Айч. вайну нач. штаба Закаўказскага, Каўк. і Крымскага франтоў, у маі—ліп. 1942 нам.каманд. войскамі Сталінградскай ваен. акругі. З ліп. 1942 каманд. войскамі 57-й і 68-й армій. З сак. 1943 камандаваў войскамі Паўд., з кастр. 1943—4-га Укр., з мая 1944—3-га Укр. франтоў. Войскі на чале з Т. удзельнічалі ў Сталінградскай бітве 1942—43, вызваленні Украіны і Крыма, у Яска-Кішынёўскай аперацыі 1944, вызваленні Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі і Аўстрыі. З ліп. 1945 галоўнакамандуючы Паўд. групай войск, адначасова Старшыня саюзнай кантрольнай камісіі ў Румыніі і Балгарыі. Са студз. 1947 камандуючы войскамі Закаўказскай ваен. акругі. Узнагароджаны ордэнам «Перамога».
горад на У Казахстана, цэнтр Талды-Курганскай вобл. На р. Каратал, у перадгор’ях Джунгарскага Алатау. Засн. ў 2-й пал. 19 ст., да 1920 сяло Гаўрылаўка, з 1944 горад. Каля 150 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., швейная, абутковая, мэблевая, буд. матэрыялаў. Гіст.краязнаўчы музей. Тэатр.
горад у цэнтр.ч. Іспаніі, у Новай Кастыліі, на р. Таха. Адм. ц. аўтаномнай вобл. Кастылія-Ламанча і прав. Таледа. Каля 70 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Стараж. рамесніцкі цэнтр (вытв-сць металавырабаў, у т. л. атрыбутаў карыды — клінкі, бандэрыльі і інш.; керамічных, шаўковых, шарсцяных вырабаў). Турызм.
У старажытнасці паселішча іберыйскага племя карпетанаў. У 192 да н.э. заваяваны рымлянамі. Пры вестготах стаў сталіцай (з 567) іх дзяржавы і гал.рэліг. цэнтрам (сіноды 400, 589 і інш.). У 713 заваяваны арабамі (наз. Тулайтула), быў важным гасп., паліт. (з 1031 сталіца эмірата) і культ. цэнтрам. Адваяваны ў 1085 Альфонсам VI Храбрым (гл. ў арт.Альфонсы). З 1087 сталіца Кастылі і і гал.паліт. (картэсы 1480, 1502, 1538), гасп. (выраб шоўку. сукна, зброі, керамікі; у 1-й пал. 16 ст. — 50 тыс. рамеснікаў), гандл. і культ.цэнтр. У 1520—21 Т. — гал. цэнтр паўстання камунерас Пасля пераносу сталіцы ў 1561 у Мадрыд страціў былое значэнне. У час грамадз. вайны 1936—39 цэнтр франкістаў.
Горад захаваў сярэдневяковую планіроўку. Захаваліся рэшткі рым. цырка, акведука, умацаванняў і мастоў 13—15 ст. Сярод помнікаў маўрытанскай архітэктуры: вароты Пуэрта Бісагра Антыгуа (9 ст.) і Пуэрта дэль Соль (12 ст.: абодва перабудаваны ў 14 ст.); касцёлы Санта-Крыста дэ ла Лус (б. мячэць Баб Мардум, 960), Санта-Марыя ла Бланка (б. сінагога. 1180—13 ст.), Санта-Томе (14 ст.), Санта-Дамінга эль Антыгуа (позні рэнесанс, інтэр’еры абодвух жывапіс Эль Грэка), гатычны сабор (1226—1493, арх. А. і Э. дэ Эгас і інш.; шматлікія капэлы, вітражы, разныя лавы, рэтабла 14—16 ст.), замак Алькасар (13—18 ст.). Горад абвешчаны нац. запаведнікам старадаўняга дойлідства. гіст. цэнтр уключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны Музеі: Дом-музей Эль Грэка. археал. правінц., Лерма (маст. збор).
Літ.:
Малицкая К.М. Толедо — старая столица Испании. М., 1968.
ТАЛЕЙРА́Н, Талейран-Перыгор (Talleyrand-Périgord) Шарль Марыс (13.2.1754, Парыж — 17.5.1838), французскі дзярж. дзеяч, дыпламат.
Князь Беневенцкі (1806—15), герцаг Дзіно (з 1817). У 1775—91 генеральны вікарый, біскуп. У 1789 выбраны ад духавенства ў Ген. штаты; далучыўся да трэцяга саслоўя. Ініцыятар дэкрэта аб перадачы царк. зямель у распараджэнне нацыі. Пасля звяржэння манархіі (1792) у эміграцыі (да 1796). У 1797—1807 міністр замежных спраў Францыі. У 1808 уступіў у тайныя зносіны з рас. імператарам Аляксандрам I, пазней з аўстр. міністрам замежных спраў К.В. фон Метэрніхам. У 1814—15 у перыяд 1-й рэстаўрацыі Бурбонаў кіраўнік урада і міністр замежных спраў. На Венскім кангрэсе 1814—15 узначальваў франц. дэлегацыю. Выкарыстаўшы супярэчнасці паміж краінамі-пераможцамі, дамогся расколу антыфранц. кааліцыі еўрап. дзяржаў і прыняцця выгадных для Францыі рашэнняў. У 1830—34 пасол у Лондане.
Літ.:
Тарле Е.В. Талейран. М., 1962;
Борисов Ю.В. Шарль Морис Талейран. 2 изд. М., 1989.
высокая ступень прыроднай адоранасці і развіцця здольнасцей да пэўнага віду дзейнасці. Фарміруецца з ранняга дзяцінства як выяўленне задаткаў і схільнасцей да пэўнага віду дзейнасці. Станаўленню Т. садзейнічаюць своечасовае дыягнаставанне здольнасцей і сістэматычная работа над іх развіццём. Т. можа выяўляцца ва ўсіх сферах жыцця (навук., паліт., маст. і інш.) і характарызуецца прынцыповай навізной, высокай дасканаласцю вынікаў творчай дзейнасці.
буйная сярэбраная высокай пробы манета еўрап. краін 16—19 ст., грашова-лікавая адзінка, вагавая адзінка для серабра. З’яўленне Т. выклікала пераход ад грашова-лікавага перыяду гроша да талернага ў гаспадарцы еўрап. краін. Першыя Т. адпавядалі залатому дукату (да 1559), выбіты ў 1484 у Ціролі, у 1500 у Саксоніі. У 16—17 ст. Т. меў нефіксаваны курс. Манета Прусіі 1765—90, намінал мясц. эмісій папяровых бонаў Прусіі 19 ст. Гандлёвы Т. біўся для арабскіх княстваў, Йемена, Франц. берага Самалі, Эфіопіі і інш. тэрыторый у 20 ст. шэрагам еўрап. краін па стапе 18 ст. У 18—19 ст. манеты талернага тыпу атрымліваюць нац. назвы (напр., долар) і асобныя стандарты ўтрымання серабра. У бел. пісьмовых крыніцах 2-й пал. 16—1-й пал. 18 ст. тэрмін Т. (таксама таляр, тарэль) сустракаецца з удакладненнем: біты, імперыяльны, новы, стары, тварды, цалковы. Асн. грашовая адзінка і адзін з наміналаў банкнотаў Варшаўскага княства 1810.
цярпімасць асобнага індывіда або супольнасці людзей да прадстаўнікоў інш. канфесій, паліт. партый, грамадскіх арганізацый, а таксама да іншадумства, чужых поглядаў, вераванняў і паводзін. Звычайна складваецца на працягу многіх гадоў у працэсе сацыялізацыі асобы пад уплывам сац. фактараў, грамадска-паліт. працэсаў, асаблівасцей этнакульт. развіцця, канфесіянальнай сітуацыі і г.д. Вызначаецца здольнасцю адначасова адзначаць станоўчыя і адмоўныя бакі псіхалогіі, паводзін чалавека ці груп людзей. Т. — важная прыкмета агульнай і паліт. культуры, неабходны элемент грамадз. супольнасці і прававой дзяржавы, дэмакратыі і гуманізму, ідэалагічнага і паліт.плюралізму. Яе разглядаюць як неабходную ўмову паспяховага вырашэння разнастайных асабістых і грамадскіх праблем шляхам узаемнага ўліку інтарэсаў, пошуку згоды і магчымых кампрамісаў. Праявы неталерантных адносін найчасцей выкліканы неспрыяльнымі сац.-эканам., грамадска-паліт. абставінамі. пагаршэннем умоў для ўсебаковага развіцця нац. культур і моў. Тыповы прыклад недастатковай Т. — непрыняцце пэўных ідэй, меркаванняў толькі таму, што яны выказаны непрафесіяналамі. У палітыцы Т. азначае цярпімае стаўленне да апазіцыі. Для ментальнасці і нацыянальнага характару беларусаў характэрны этнакульт. і рэліг. Т., аб чым сведчаць адсутнасць на бел. землях вострых, крывавых канфліктаў на этн. і канфесіянальнай глебе, працяглае мірнае суіснаванне нац. супольнасцей, канфесій, плённае ўзаемадзеянне розных нар. традыцый, звычаяў, абрадаў і інш.