ТАЛДЫ́-КУРГА́Н,

горад на У Казахстана, цэнтр Талды-Курганскай вобл. На р. Каратал, у перадгор’ях Джунгарскага Алатау. Засн. ў 2-й пал. 19 ст., да 1920 сяло Гаўрылаўка, з 1944 горад. Каля 150 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., швейная, абутковая, мэблевая, буд. матэрыялаў. Гіст.краязнаўчы музей. Тэатр.

т. 15, с. 401

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)