горад у цэнтр.ч. Іспаніі, у Новай Кастыліі, на р. Таха. Адм. ц. аўтаномнай вобл. Кастылія-Ламанча і прав. Таледа. Каля 70 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Стараж. рамесніцкі цэнтр (вытв-сць металавырабаў, у т. л. атрыбутаў карыды — клінкі, бандэрыльі і інш.; керамічных, шаўковых, шарсцяных вырабаў). Турызм.
У старажытнасці паселішча іберыйскага племя карпетанаў. У 192 да н.э. заваяваны рымлянамі. Пры вестготах стаў сталіцай (з 567) іх дзяржавы і гал.рэліг. цэнтрам (сіноды 400, 589 і інш.). У 713 заваяваны арабамі (наз. Тулайтула), быў важным гасп., паліт. (з 1031 сталіца эмірата) і культ. цэнтрам. Адваяваны ў 1085 Альфонсам VI Храбрым (гл. ў арт.Альфонсы). З 1087 сталіца Кастылі і і гал.паліт. (картэсы 1480, 1502, 1538), гасп. (выраб шоўку. сукна, зброі, керамікі; у 1-й пал. 16 ст. — 50 тыс. рамеснікаў), гандл. і культ.цэнтр. У 1520—21 Т. — гал. цэнтр паўстання камунерас Пасля пераносу сталіцы ў 1561 у Мадрыд страціў былое значэнне. У час грамадз. вайны 1936—39 цэнтр франкістаў.
Горад захаваў сярэдневяковую планіроўку. Захаваліся рэшткі рым. цырка, акведука, умацаванняў і мастоў 13—15 ст. Сярод помнікаў маўрытанскай архітэктуры: вароты Пуэрта Бісагра Антыгуа (9 ст.) і Пуэрта дэль Соль (12 ст.: абодва перабудаваны ў 14 ст.); касцёлы Санта-Крыста дэ ла Лус (б. мячэць Баб Мардум, 960), Санта-Марыя ла Бланка (б. сінагога. 1180—13 ст.), Санта-Томе (14 ст.), Санта-Дамінга эль Антыгуа (позні рэнесанс, інтэр’еры абодвух жывапіс Эль Грэка), гатычны сабор (1226—1493, арх. А. і Э. дэ Эгас і інш.; шматлікія капэлы, вітражы, разныя лавы, рэтабла 14—16 ст.), замак Алькасар (13—18 ст.). Горад абвешчаны нац. запаведнікам старадаўняга дойлідства. гіст. цэнтр уключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны Музеі: Дом-музей Эль Грэка. археал. правінц., Лерма (маст. збор).
Літ.:
Малицкая К.М. Толедо — старая столица Испании. М., 1968.