ТАЛБУ́ЗІН Леў Іванавіч (н. 28.3.1942, станцыя Азінкі Саратаўскай вобл., Расія),
бел. дызайнер, медальер. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). З 1970 выкладае ў Бел.АМ. Створаныя ім медалі вылучаюцца лаканічнасцю кампазіцыі, тонкасцю мадэліроўкі, гармоніяй ліній і сілуэта: «Сіметрыя» (1974), «І.Мележ», «Музей беларускага народнага мастацтва «Раўбічы» (абодва 1978), «Я.Драздовіч», «М.Багдановіч» (абодва 1981), «Я.Купала» (1982), «М.Гусоўскі» (1983), «А.Адамовіч» (1991), «М.Багушэвіч» (1992), «1000-годдзе хрысціянства на Русі» (2000). Аўтар керамічнага пано «Жнівень» і сааўтар (з Ю.Багушэвічам і Г.Жарыным) афармлення станцыі метро «Плошча Якуба Коласа» Мінскага метрапалітэна (1984), дробнай пластыкі, вобразных інсталяцый. Выканаў скульптурны эталон дзярж. герба «Пагоня» (1991). Распрацаваў серыю апаратаў штучнага кровазвароту «АІК-Мінск 3» (1973), электрашаткаўніцу (1987) і інш., якія ўкаранёны ў вытворчасць.