ТАЛБУ́ХІН Фёдар Іванавіч (16.6.1894, в. Андронікі, цяпер Талбухінскі р-Н Яраслаўскай вобл., Расія — 17.10.1949),

савецкі военачальнік. Маршал Сав. Саюза (1944). Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў школы прапаршчыкаў (1915), штабной службы (1919), курсы ўдасканалення (1930) і Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. вайны. У грамадз. вайну на Зах. фронце, у штабе дывізіі, арміі. З 1938 нач. штаба Закаўказскай ваен. акругі. У Вял. Айч. вайну нач. штаба Закаўказскага, Каўк. і Крымскага франтоў, у маі—ліп. 1942 нам. каманд. войскамі Сталінградскай ваен. акругі. З ліп. 1942 каманд. войскамі 57-й і 68-й армій. З сак. 1943 камандаваў войскамі Паўд., з кастр. 1943—4-га Укр., з мая 1944—3-га Укр. франтоў. Войскі на чале з Т. удзельнічалі ў Сталінградскай бітве 1942—43, вызваленні Украіны і Крыма, у Яска-Кішынёўскай аперацыі 1944, вызваленні Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі і Аўстрыі. З ліп. 1945 галоўнакамандуючы Паўд. групай войск, адначасова Старшыня саюзнай кантрольнай камісіі ў Румыніі і Балгарыі. Са студз. 1947 камандуючы войскамі Закаўказскай ваен. акругі. Узнагароджаны ордэнам «Перамога».

Ф.І.Талбухін.

т. 15, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)