буйная сярэбраная высокай пробы манета еўрап. краін 16—19 ст., грашова-лікавая адзінка, вагавая адзінка для серабра. З’яўленне Т. выклікала пераход ад грашова-лікавага перыяду гроша да талернага ў гаспадарцы еўрап. краін. Першыя Т. адпавядалі залатому дукату (да 1559), выбіты ў 1484 у Ціролі, у 1500 у Саксоніі. У 16—17 ст. Т. меў нефіксаваны курс. Манета Прусіі 1765—90, намінал мясц. эмісій папяровых бонаў Прусіі 19 ст. Гандлёвы Т. біўся для арабскіх княстваў, Йемена, Франц. берага Самалі, Эфіопіі і інш. тэрыторый у 20 ст. шэрагам еўрап. краін па стапе 18 ст. У 18—19 ст. манеты талернага тыпу атрымліваюць нац. назвы (напр., долар) і асобныя стандарты ўтрымання серабра. У бел. пісьмовых крыніцах 2-й пал. 16—1-й пал. 18 ст. тэрмін Т. (таксама таляр, тарэль) сустракаецца з удакладненнем: біты, імперыяльны, новы, стары, тварды, цалковы. Асн. грашовая адзінка і адзін з наміналаў банкнотаў Варшаўскага княства 1810.