ТАЛБА́ЧЫК, Талбачыцкі вулканічны масіў,

вулканічны масіў на У п-ва Камчатка, у паўд. ч. Ключаўской групы вулканаў, Расія. Складзены з андэзітабазальтаў. З’яўляецца стратавулканам. У складзе Т. — вяршыня Востры Т. (без кратэра, выш. 3682 м), дзеючы вулкан Плоскі Т. (3140 м) і больш за 120 пабочных конусаў. Апошняе моцнае вывяржэнне ў 1975—76.

т. 15, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)