Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падурнець, ; зак. (разм.).

Здурнець — пра ўсіх, многіх.

  • Няўжо яны падурнелі ўсе?

падурэць, ; зак. (разм.).

  1. Дурэць некаторы час.

    • Няхай дзеці трохі падурэюць.
  2. Прыйсці ў стан адурэння — пра ўсіх, многіх.

    • Ад ацэтону ледзь не падурэлі.

падучы, :

  • падучая хвароба (разм.) — эпілепсія.

падушачка, , ж.

  1. гл. падушка.

  2. мн. Гатунак цукерак, якія па форме нагадваюць падушку.

падушка, , ж.

  1. Зашыты з усіх бакоў чахол, набіты пер’ем, сенам і пад., на які кладуць галаву ў час спання.

    • Пуховая п.
  2. Тое, што з’яўляецца апорай чаго-н., прымае на сябе ціск, трэнне і пад. (спец.).

    • П. механізма.

  • Кіслародная падушка — у медыцыне: ёмішча з кіслародам (у форме падушкі).

|| памянш. падушачка, .

  • Падушачкі пальцаў (перан.).

|| прым. падушачны, .

падушны, .

Даўней: падатак, які браўся з кожнага чалавека, з душы.

  • П. падатак.

падушыцца, ; зак.

  1. Стаць падушаным, памятым.

    • Ягады ў кошыку падушыліся.
  2. Задыхнуцца — пра ўсіх, многіх (разм.).

    • Мы там ледзь не падушыліся ад дыму.

падушыць1, ; зак.

  1. Задушыць усіх, многіх.

    • П. усіх мух.
  2. Раздушыць, памяць.

    • П. многа ягад.
  3. Душыць некаторы час.

падушыць2, ; зак.

Апырскаць троху духамі.

  • П. насоўку.

|| звар. падушыцца, .

падфарбаваць, ; зак.

Злёгку пафарбаваць.

  • П. губы.

|| незак. падфарбоўваць, .

|| звар. падфарбавацца, .

|| незак. падфарбоўвацца, .

|| наз. падфарбоўка, і падфарбоўванне, .