Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падпіць, ; зак. (разм.).

Тое, што і падвыпіць.

падплысці, і падплыць, ; зак.

  1. Плывучы, наблізіцца да каго-, чаго-н.

    • П. да вострава.
  2. Плывучы, трапіць пад што-н.

    • П. пад мост.

|| незак. падплываць, .

падполле, , н.

  1. Памяшканне пад падлогай, падвал.

    • Засыпаць бульбу ў п.
  2. Арганізацыя, грамадскія групы, якія дзейнічаюць тайна ад улад, а таксама сама дзейнасць у такіх арганізацыях, групах.

    • Рэвалюцыйнае п.
    • Ісці ў п.

|| прым. падпольны, .

падпольшчык, , м.

Асоба, якая займаецца падпольнай дзейнасцю.

|| ж. падпольшчыца, .

|| прым. падпольшчыцкі, .

падпорка, і падпора, , ж.

Палка, брус, слуп і пад., якімі падпіраюць што-н.

  • П. пад яблыню.

падпорны, .

Які падтрымлівае што-н., служыць падпоркай.

  • П. слуп.

падправіць, ; зак.

Крыху выправіць, паправіць.

  • П. дах.
  • П. чарцёж.

|| незак. падпраўляць, .

|| наз. падпраўка, .

падпражыць, ; зак.

Пражачы, прыгатаваць для яды.

  • П. боб.

|| незак. падпражваць, .

падпрапаршчык, , м.

У царскай арміі: вышэйшае званне унтэр-афіцэрскага саставу, а таксама асоба, якая мела гэта званне.

|| прым. падпрапаршчыцкі, .

падпусціць, ; зак.

  1. Даць наблізіцца, падысці.

    • П. звера на адлегласць стрэлу.
  2. Сказаць, скарыстаўшы зручны момант (разм.).

    • П. жарт.
    • П. шпільку (перан.).

|| незак. падпускаць, .