Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пакланяцца, ; незак. (высок.).

Адносіцца да каго-, чаго-н. з глыбокай пашанай, павагай.

  • П. таленту пісьменніка.

|| наз. пакланенне, .

паклёп, , м.

Ілжывае абвінавачанне.

  • Узвесці п. на каго-н.

паклёпнік, , м.

Той, хто паклёпнічае на каго-, што-н.

|| ж. паклёпніца, .

паклёпніцкі, .

Які мае адносіны да паклёпу, які змяшчае паклёп.

  • Паклёпніцкія прыёмы.
  • Паклёпніцкая заява.

паклёпнічаць, ; незак.

Распаўсюджваць пра каго-, што-н. заведама ілжывыя чуткі.

|| зак. напаклёпнічаць, .

|| наз. паклёпніцтва, .

паклон, , м.

  1. Нахіленне галавы або верхняй часткі тулава ў знак прывітання, удзячнасці, пакорнасці і пад.

    • Нізкі п.
    • Зямны п. (да зямлі).
    • Адбіваць паклоны (кланяцца).
    • Біць паклоны (кланяцца ў час малітвы).
  2. перан. Пажаданне дабра, шчасця, прывітанне.

    • Паслаць, перадаць п. каму-н.

  • Ісці з паклонам да каго (разм.) — звяртацца з просьбай аб дапамозе, садзейнічанні да каго-н.

паклоннік, , м.

  1. Той, хто з захапленнем пакланяецца каму-, чаму-н., прыхільнік.

    • П. мастацтва.
    • П. чыйго-н. таленту.
  2. Закаханы ў каго-н. чалавек.

    • У яе было многа паклоннікаў.

|| ж. паклонніца, .

пакляваць1, ; зак.

  1. Скляваць усё.

    • Птушкі паклявалі ўвесь корм.
  2. Скляваць крыху.

    • Грыб крыху пакляваны.
  3. Правесці некаторы час, клюючы.

пакляваць2, ; незак.

Абтыкаць пазы, дзіркі пакуллем.

пакой, , м.

  1. Асобнае памяшканне для жылля ў кватэры.

    • Ізаляваны п.
  2. мн. Раскошныя жылыя памяшканні ў царскім палацы.

  • Прыёмны пакой — памяшканне для прыёму хворых, якія паступаюць у бальніцу.

|| прым. пакаёвы, .