Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зацяніць, ; зак.

Пакрыць ценем, схаваць у цяні; засланіць (крыніцу святла).

|| незак. зацяняць, .

зацяты, .

  1. Упарты, настойлівы ў ажыццяўленні чаго-н.

    • З. чалавек.
    • Зацятая барацьба.
    • Зацятая спрэчка.
  2. перан. Працяглы, пастаянны, нязменны.

    • Зацятая варожасць.
    • З. боль.
  3. Скрытны; затоены, насцярожаны.

    • Ён чалавек горды і з.
    • Зацятая маўклівасць.
  4. Вельмі адданы чаму-н., заўзяты.

    • З. балельшчык.

|| наз. зацятасць, .

зацяцца, ; зак.

  1. Заўпарціцца, уперціся.

  2. Затаіць у сабе свае думкі, пачуцці або злосць на каго-н.

    • Зацялася і ні з кім не размаўляе.

|| незак. зацінацца, .

зацяць, ; зак.

  1. Заціснуць, сцяць.

    • З. зубы.
    • З. дыханне (перан. прыпыніць, зрабіць нячутным).
  2. безас. Пазбавіць магчымасці дыхаць, гаварыць.

    • Замаўчаў, быццам зацяло яму мову.
    • Усе замоўклі надоўга, як зацяло ім (безас. і адняло мову, голас; разм.).

  • Нама за што рук зацяць (разм.) — нічога няма, няма чым заняцца.

|| незак. зацінаць, .

зацячы, ; зак.

  1. Пра што-н. вадкае, цякучае: трапіць, заліцца куды-н.

    • Вада зацякла за каўнер.
  2. Намокнуць, праняцца чым-н. вадкім.

    • Столь зацякла.
  3. Апухнуць, ацячы.

    • Вока зацякло.
  4. Пра часткі цела: анямець.

    • Ногі зацяклі.

|| незак. зацякаць, .