Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пасведчанне, ✂, н.

  1. гл. пасведчыць.

  2. Дакумент, які пацвярджае які-н. юрыдычны факт.

    • П. аб нараджэнні.

пасведчыць, ✂; зак.

  1. што, аб чым і з дадан. сказам. Сцвердзіць, засведчыць што-н.

    • Усё гэта могуць п. не словы, а рэальныя факты.
  2. Выступіць у ролі сведкі.

|| наз. пасведчанне, ✂.

пасвістаць, ✂; зак.

Свістаць некаторы час, свіснуць некалькі разоў.

пасвіцца, ✂; незак.

Быць на падножным корме (пра жывёлу, птушку).

  • На лузе пасвіўся статак.

пасвіць, ✂; незак.

Наглядаць за кім-, чым-н. (жывёлай, птушкай) у час выгану на падножны корм.

  • П. коней.
  • П. статак.
  • П. гусей.

|| наз. пасьба, ✂.

пасвяжэлы, ✂.

Які пасвяжэў, стаў свежым.

  • Пасвяжэлая пасля дажджу расліннасць.

пасвяціць​1, ✂; зак.

  1. гл. свяціць.

  2. каго (што) у што. Пазнаёміць з чым-н. патаемным, не ўсім вядомым.

    • П. сяброўку ў сваю тайну.

|| незак. пасвячаць, ✂.

|| наз. пасвячэнне, ✂.

пасвяціць​2, ✂; зак.

Надаць які-н. сан, званне з дапамогай пэўных абрадаў.

  • П. у епіскапы.

|| незак. пасвячаць, ✂.

|| наз. пасвячэнне, ✂.

пасека, ✂, ж.

Высечаная дзялянка лесу; месца, дзе высечаны лес.

  • Раскарчоўваць пасеку.

|| прым. пасечны, ✂.

паселішча, ✂, н.

  1. Месца, на якім у старажытнасці было размешчана пасяленне, селішча.

    • Раскопкі старажытнага паселішча.
  2. Месца, заселенае людзьмі — вёска, сяло і пад.