Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паручыцель, ✂, м. (спец.).

Той, хто прыняў на сябе паручыцельства.

|| ж. паручыцелька, ✂.

|| прым. паручыцельскі, ✂.

паручыцельства, ✂, н. (афіц.).

Адказнасць, якая бярэцца кім-н. на сябе ў забеспячэнне абавязацельстваў другой асобы.

|| прым. паручыцельскі, ✂.

парушальнік, ✂, м.

Той, хто парушае якія-н. правілы, законы, звычаі.

  • П. дысцыпліны.
  • П. граніцы.

|| ж. парушальніца, ✂.

парушынка, ✂, ж.

Маленькая часцінка чаго-н., пылінка.

  • Выняць парушынку з вока.

парушыцца, ✂; зак.

Перарвацца, спыніцца ў сваім нармальным развіцці, плыні.

  • Спакой парушыўся.

|| незак. парушацца, ✂.

парушыць, ✂; зак.

  1. Перашкодзіць нармальнаму стану, развіццю чаго-н., перарваць.

    • П. маўчанне.
    • П. сон.
  2. Не захаваць чаго-н., пераступіць што-н.

    • П. дагавор.
    • П. дысцыпліну.
    • П. граніцу (незаконна перайсці яе).
  3. Скрануць, разварушыць.

    • П. пчол.
    • П. яйкі ў птушыным гняздзе.

|| незак. парушаць, ✂.

|| наз. парушэнне, ✂.

парфір, ✂, м.

Вулканічная горная парода, якая выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял.

|| прым. парфіравы, ✂.

парфіра, ✂, ж.

Пурпуровая мантыя манарха.

парфірны, ✂ (уст. высок.).

Чырвоны, пурпурны.

парфума, ✂, ж.

Духі, адэкалон.

|| прым. парфумны, ✂.

  • П. магазін.