парушыць, ; зак.

  1. Перашкодзіць нармальнаму стану, развіццю чаго-н., перарваць.

    • П. маўчанне.
    • П. сон.
  2. Не захаваць чаго-н., пераступіць што-н.

    • П. дагавор.
    • П. дысцыпліну.
    • П. граніцу (незаконна перайсці яе).
  3. Скрануць, разварушыць.

    • П. пчол.
    • П. яйкі ў птушыным гняздзе.

|| незак. парушаць, .

|| наз. парушэнне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)