Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паднябенне, , н.

Верхняя частка поласці рота.

  • Цвёрдае п.

|| прым. паднябенны, .

паднябессе, , н.

Нябесная высь.

  • Бусел лунае ў паднябессі.

паднявольны, .

  1. Залежны, падначалены.

    • П. чалавек.
  2. Тое, што і прымусовы.

    • Паднявольная праца.

|| наз. паднявольнасць, .

падняцца, ; зак.

  1. Перамясціцца ўверх або прыняць больш высокае становішча.

    • П. на чацвёрты паверх.
    • Рука паднялася.
    • П. па службовай лесвіцы (перан. дасягнуць больш высокага грамадскага становішча).
  2. Устаць, перамяніць ляжачае або сядзячае становішча на стаячае.

    • П. з ложка.
  3. Крануцца, рушыць.

    • Войскі падняліся ў атаку.
  4. перан. Перайсці да актыўных дзеянняў.

    • П. на барацьбу з ворагам.
  5. Стаць вышэйшым, павысіцца ва ўзроўні.

    • Вада ў рацэ паднялася.
  6. перан. Павялічыцца, павысіцца.

    • Прадукцыйнасць працы паднялася.
    • Цэны падняліся.
  7. перан. Стаць боль актыўным, прыўзнятым, палепшыцца.

    • Настрой падняўся.
  8. Наладжваючыся, палепшыцца, развіцца.

    • Прадукцыйнасць гаспадаркі паднялася.
  9. Узнікнуць, пачацца.

    • Падняўся шум.
    • У стане ворага паднялася паніка.
    • Падняўся вецер.

|| незак. падымацца, і паднімацца, .

|| наз. падняцце, і пад’ём, .

|| прым. пад’ёмны, .

падняць, ; зак.

  1. Нагнуўшыся, узяць (з зямлі, падлогі).

    • П. аловак.
  2. Узяць, маючы дастаткова сілы, каб утрымаць у руках.

    • П. камень.
  3. Перамясціць наверх, надаць чаму-н. вышэйшае становішча.

    • П. на ліфце.
    • П. якар (выцягнуць з вады перад адплыццём).
    • П. заслону сцэны.
    • П. галаву (таксама перан. стаць бадзёрым, смелым).
  4. Дапамагчы або прымусіць устаць; зноў надаць каму-, чаму-н. стаячае становішча.

    • П. павалены плот.
    • П. з пасцелі каго-н. (разбудзіць).
    • Сабака падняў зайца (успудзіў).
  5. Прымусіць крануцца з месца з якой-н. мэтай, прымусіць узяцца за што-н.

    • П. салдат у атаку.
  6. перан. Натхняючы, схіліць да якога-н. актыўнага дзеяння.

    • П. народ на барацьбу.
  7. Зрабіць вышэйшым, узвысіць.

    • П. падмурак.
    • П. узровень вады.
  8. перан. Павялічыць, павысіць.

    • П. ураджай.
    • П. цану.
  9. перан. Зрабіць больш актыўным, прыўзнятым, палепшыць.

    • П. дух.
    • П. цікавасць да чаго-н.
  10. Наладжваючы, палепшыць, развіць.

    • П. гаспадарку.
  11. Зрабіць, пачаць дзеянне, названае назоўнікам.

    • П. бунт (узбунтавацца).
    • П. смех.
    • П. трывогу.
    • П. пытанне.
  12. Тое, што і узараць (спец.).

    • П. цаліну.

|| незак. падымаць, і паднімаць, .

|| наз. падняцце, , падніманне, і пад’ём, .

|| прым. пад’ёмны, .

падобнасць, , ж.

Тое, што і падабенства (у 1 і 3 знач.).

  • П. двух трохвугольнікаў.

падобны, .

  1. Які мае падабенства з кім-, чым-н., нагадвае каго-, што-н.

    • Падобныя з твару.
    • І падобнае (скарочана на пісьме «і пад.»; выраз, які паказвае, што далей могуць быць пералічаны тоесныя прадметы, з’явы).
  2. Такі, як гэты (пра які ідзе гаворка).

    • Другі п. выпадак здарыўся ў іншым месцы.
  3. У геаметрыі: тоесны па форме, але розны па велічыні.

    • Падобныя трохвугольнікі.

падол, , м.

Ніжні край сукенкі, спадніцы.

  • Трымаецца за чый-н. п. (пра дзіця; таксама перан. пра бездапаможныя, нерашучыя паводзіны каго-н.).

падонкі, , м.

  1. Рэшткі вадкасці на дне разам з асадкам.

    • Выліць п. з балеі.
  2. перан. Дэкласаваныя, разбэшчаныя, злачынныя элементы грамадства (пагард.).

падоўгу, прысл.

На працягу доўгага часу.

  • П. не бываць у роднай вёсцы.