падняцца, ; зак.

  1. Перамясціцца ўверх або прыняць больш высокае становішча.

    • П. на чацвёрты паверх.
    • Рука паднялася.
    • П. па службовай лесвіцы (перан. дасягнуць больш высокага грамадскага становішча).
  2. Устаць, перамяніць ляжачае або сядзячае становішча на стаячае.

    • П. з ложка.
  3. Крануцца, рушыць.

    • Войскі падняліся ў атаку.
  4. перан. Перайсці да актыўных дзеянняў.

    • П. на барацьбу з ворагам.
  5. Стаць вышэйшым, павысіцца ва ўзроўні.

    • Вада ў рацэ паднялася.
  6. перан. Павялічыцца, павысіцца.

    • Прадукцыйнасць працы паднялася.
    • Цэны падняліся.
  7. перан. Стаць боль актыўным, прыўзнятым, палепшыцца.

    • Настрой падняўся.
  8. Наладжваючыся, палепшыцца, развіцца.

    • Прадукцыйнасць гаспадаркі паднялася.
  9. Узнікнуць, пачацца.

    • Падняўся шум.
    • У стане ворага паднялася паніка.
    • Падняўся вецер.

|| незак. падымацца, і паднімацца, .

|| наз. падняцце, і пад’ём, .

|| прым. пад’ёмны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)