Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паласкацца, ; незак.

  1. Плюхацца ў вадзе, купаючыся.

    • Дзеці палошчуцца ў возеры.
  2. перан. Трапятацца на ветры.

    • Палошчуцца сцягі.

паласкаць, ; незак.

  1. Прамываць пасля мыцця, апускаючы ў чыстую ваду.

    • П. бялізну.
  2. Прамываць для ачысткі, дэзінфекцыі або з лячэбнай мэтай.

    • П. рот пасля яды.
    • П. горла.

|| зак. выпаласкаць, і адпаласкаць, .

|| наз. паласканне, .

паласнуць, ; зак. (разм.).

Ударыць чым-н. доўгім, вузкім, што звычайна пакідае след у выглядзе вузкай паласы.

  • П. нагайкай па спіне.
  • П. нажом.
  • П. з аўтамата (перан.).
  • Яе словы паласнулі па сэрцы (перан.).

палата1, , ж.

  1. Вялікі, пышна аздоблены будынак, памяшканне (уст.).

    • Княжацкія палаты.
  2. Асобны пакой у бальніцы, лячэбнай установе.

    • Шпітальная п.

|| прым. палатны, .

палата2, , ж.

  1. Назва прадстаўнічых устаноў у некаторых краінах.

    • Народная п.
    • Ніжняя п. (першая заканадаўчая інстанцыя).
    • Верхняя п. (вышэйшая заканадаўчая інстанцыя).
    • П. абшчын і п. лордаў (ніжняя і верхняя палаты англійскага парламента).
  2. Назва некаторых дзяржаўных устаноў.

    • Кніжная п.
    • П. мер і вагі.

палатка, , ж.

  1. Часовае памяшканне з нацягнутай на каркас тканіны, скуры.

    • Раскінуць палаткі.
  2. Лёгкая пабудова з прылаўкам для дробнага гандлю.

    • Хлебная п.

|| прым. палатачны, і палаткавы, .

  • Палатачны гарадок (часовы пасёлак з палатак).

палаткі, .

У старой сялянскай хаце: насціл з дошак для спання, які робіцца на высокім узроўні ад падлогі паміж печчу і сцяной, палаці.

палатно, , н.

  1. Гладкая льняная тканіна асобага перапляцення.

    • Кужэльнае, зрэбнае п.
    • Штапельнае п. (штапельная тканіна такога перапляцення).
    • Збялець як п. (стаць вельмі бледным).
  2. Паласа, стужка ў механізме.

    • П. транспарцёра.
  3. Карціна (звычайна на матэрыі асобага перапляцення).

    • Выстаўка лепшых палотнаў беларускіх мастакоў.
    • Шырокае гістарычнае п. (перан. пра літаратурны твор, які апісвае гістарычныя падзеі).
  4. Дарожны насып, аснова для верхняга пакрыцця дарогі (спец.).

    • П. чыгункі.
  5. Плоская тонкая частка чаго-н. (спец.).

    • П. касы.
    • П. пілы.

|| прым. палатняны, .

  • Палатняная кашуля (з палатна).
  • Палатняная вытворчасць.
  • Палатнянае перапляценне (з роўным чаргаваннем нітак асновы і утку).

палахлівы, .

Які лёгка палохаецца, усяго баіцца; які выражае спалох.

  • П. позірк.
  • Палахліва (прысл.) азірацца.
  • Палахлівыя цені (перан. мітуслівыя, дрыготкія).

|| наз. палахлівасць, .

палац, , м.

  1. Вялікі і пышны будынак, які звычайна выдзяляецца сваёй архітэктурай.

  2. Такі будынак, які з’яўляецца месцазнаходжаннем манарха і яго сям’і.

    • Царскі п.
  3. У спалуч. з Р азначае: вялікі будынак шырокага грамадскага прызначэння.

    • П. піянераў.
    • П. спорту.

|| прым. палацавы, .