палац назоўнік | мужчынскі род
-
Вялікі і пышны будынак, які звычайна выдзяляецца сваёй архітэктурай.
-
Такі будынак, які з’яўляецца месцазнаходжаннем манарха і яго сям’і.
- Царскі п.
-
У спалуч. з Р азначае: вялікі будынак шырокага грамадскага прызначэння.
- П. піянераў.
- П. спорту.
|| прыметнік: палацавы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)