Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

закалыхацца, ; зак.

  1. Пачаць калыхацца.

    • Закалыхаліся сцягі ў калонах.
  2. Дайсці да дрымотнага стану.

    • Закалыхаўся ў машыне.

|| незак. закалыхвацца, .

закалыхаць, ; зак.

  1. гл. калыхаць.

  2. звычайна безас. Калыханнем выклікаць недамаганне, моташнасць.

    • Мяне закалыхала на катэры.

|| незак. закалыхваць, .

закана...

Першая частка складаных слоў, ужыв. замест «закона...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. заканадаўчы, заканадаўства.

заканадавец, , м.

  1. Той, хто ўстанаўлівае законы (у 2 знач.).

  2. перан. Той, хто сваім прыкладам устанаўлівае якія-н. правілы, новаўвядзенні.

    • З. мод.

|| прым. заканадаўчы, .

заканадаўства, , н.

  1. Сукупнасць законаў (у 2 знач.).

    • Працоўнае з.
  2. Укладанне і выданне законаў.

    • Пытанні заканадаўства.

|| прым. заканадаўчы, .

заканазнавец, , м.

Знаток законаў, юрыст.

заканамерны, .

  1. Які адпавядае законам (у 1 знач.).

    • Заканамерная з’ява.
    • Заканамернае дзеянне.
  2. Тое, што і законны (у 2 знач.).

    • Ваша пытанне цалкам заканамернае.

|| наз. заканамернасць, .

заканурак, , м. (разм.).

Цеснае памяшканне, цёмны куток; патайное або аддаленае месца.

  • Прымасціцца ў заканурку.
  • Абшукаць усе закануркі.

заканчэнне, , н.

Завяршэнне, канец чаго-н.

  • З. школы.
  • З. тэрміну дагавору.
  • З. рамана.

закапацца, ; зак.

  1. гл. капацца.

  2. Закапаць частку свайго цела ў што-н., засыпаць сябе чым-н.

    • З. ў сена.
    • З. ў кнігі, у работу (перан. цалкам аддацца чытанню, рабоце).

|| незак. закопвацца, .