Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пахіснуцца, ; зак.

  1. Страціўшы раўнавагу, хіснуцца.

    • П. ад удару.
  2. перан. Стаць менш устойлівым, менш трывалым; сапсавацца, пагоршыцца.

    • Справы яго пахіснуліся.
    • Здароўе пахіснулася.
  3. Запанікаваць, завагацца.

    • Вораг пахіснуўся і пачаў адступаць.

пахіснуць, ; зак.

  1. Хіснуўшы, нахіліць.

    • П. слуп.
    • Чалавека пахіснула (безас.) ад слабасці.
  2. перан. Зрабіць менш устойлівым, менш трывалым; выклікаць няўпэўненасць у чым-н.

    • П. чый-н. аўтарытэт.
    • Гора нікога не пахіснула.
    • П. сваё здароўе.

пахіствацца, ; незак.

Хістацца злёгку, час ад часу.

  • Ісці пахістваючыся.
  • Чарот пахістваўся ад ветру.

пахістваць, ; незак.

Злёгку, час ад часу хістаць.

  • Вецер пахістваў дрэвы.

пахкі, (разм.).

Які мае моцны пах, пахучы.

  • П. хлеб.
  • Пахкае сена.

|| наз. пахкасць, .

пахмелле, , н.

  1. гл. пахмяліцца.

  2. Дрэннае самаадчуванне пасля моцнай выпіўкі, п’янства.

    • Баліць галава з пахмелля.

  • Пахмелле ад чужога вяселля (разм.) — непрыемнасці з-за другіх, па чужой віне.

|| прым. пахмельны, .

пахмурнець, ; зак. і незак.

  1. зак. Стаць хмурным, хмурнейшым.

    • Пасля гэтых слоў ён адразу пахмурнеў.
  2. незак. Станавіцца пахмурным, хмурнець.

    • Чалавек усё больш пахмурнеў.

пахмурны, .

  1. Змрочны, хмарны, з небам, пакрытым воблакамі.

    • Пахмурнае надвор’е.
    • Сёння пахмурна (у знач. вык.).
  2. перан. Змрочны, невясёлы.

    • П. настрой.
    • П. выгляд.

|| наз. пахмурнасць, .

пахмялець, ; зак.

Захмялець — пра ўсіх, многіх.

пахмяліцца, ; зак.

Выпіць спіртнога на другі дзень пасля моцнай выпіўкі.

|| незак. пахмяляцца, .

|| наз. пахмелле, і пахмелка, .