Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паротна, прысл.

Па ротах, адна рота за другой.

  • Строіцца п.

пароўну, прысл.

Роўнымі часткамі.

  • Падзяліць п.

пароцца​1, ✂; незак.

  1. Калоць, пароць адзін аднаго чым-н. вострым.

  2. Тое, што і бадацца (разм.).

    • Каровы поруцца.
  3. Тое, што і капацца (у 1 і 2 знач.).

    • Вы нешта доўга порацеся ў сшытках.

пароцца​2, ✂; незак.

Разрывацца па шве.

  • Сукенка порацца.

|| зак. распароцца, ✂.

пароць​1, ✂; незак.

  1. Калоць, тыкаць чым-н. вострым.

    • П. кійком гразь.
  2. Разбураць, спорваць.

    • П. гнёзды.
  3. Бадаць (разм.).

    • Каровы поруць адна адну.
  4. Колючы, тыкаючы чым-н., прымушаць вылезці адкуль-н.

    • П. трусоў з малінніку.

|| зак. распароць, ✂.

пароць​2, ✂; незак.

  1. Разразаць, раз’ядноўваць па швах (сшытае).

    • П. стары халат.
  2. У выразе: пароць глупства (разм.) — рабіць або гаварыць абы-што.

    • Не пары глупства.

◊

  • Пароць гарачку (разм. неадабр.) — рабіць што-н. неабдумана, паспешліва.

|| зак. распароць, ✂.

|| наз. порка, ✂.

пароша, ✂, ж.

Снег, які толькі што выпаў.

  • Вецер змятае парошу.

парою, прысл.

Тое, што і калі-нікалі.

парсюк, ✂, м.

Кастрыраваны самец свойскай свінні, кабан.

|| прым. парсючыны, ✂.

парт...

Скарачэнне ў знач. партыйны, які мае адносіны да партыі, напр. партгрупа, партз’езд, партканферэнцыя, партстаж.