Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паўзмрок, ✂, м.

Няпоўны змрок, вельмі слабае асвятленне.

  • У хаце п.

паўзмрочны, ✂.

Не зусім асветлены, цемнаваты.

  • П. пакой.

паўзнімацца, ✂; зак.

Узняцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

паўзнімаць, ✂; зак.

Узняць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. байцоў па трывозе.

паўзрывацца, ✂; зак.

Узарвацца — пра ўсё, многае.

  • Снарады паўзрываліся.

паўзрываць​1, ✂; зак.

Узрыць усё, многае.

  • Свінні паўзрывалі грады.

паўзрываць​2, ✂; зак.

Узарваць усё, многае.

  • П. масты.

паўзун, ✂, м.

  1. Той, хто не ўмее яшчэ хадзіць, а толькі поўзае (разм.).

  2. Дэталь механізма, якая слізгаецца ўзад і ўперад па чым-н. у прамалінейным напрамку (спец.).

  3. мн. Клас пазваночных жывёл, якія перамяшчаюцца пераважна паўзком (змеі, яшчаркі, кракадзілы, чарапахі).

|| прым. паўзунны, ✂.

  • П. механізм.

паўзунок, ✂, м.

  1. Тое, што і паўзун (у 1 і 2 знач.).

  2. мн. Спецыяльны касцюм для маленькіх дзяцей, калі яны яшчэ не ўмеюць хадзіць, а толькі поўзаюць.

|| прым. паўзунковы, ✂.

паўзучы, ✂.

  1. Які поўзае, перамяшчаецца шляхам поўзання.

    • Паўзучыя гады (пра змеяў).
  2. Які сцелецца па зямлі або чапляецца за што-н.

    • Паўзучыя расліны.

◊

  • Паўзучы эмпірызм (кніжн. неадабр.) — няўмелае апісанне фактаў без іх аналізу і абагульнення.