Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

парк​2, ✂, м.

  1. Перасоўны склад для забеспячэння арміі.

    • Артылерыйскі п.
    • Гарматны п.
  2. Месца стаянкі і рамонту транспартных сродкаў.

    • Аўтобусны п.
    • Тралейбус ідзе ў п.
  3. Сукупнасць транспартных сродкаў, рухомы састаў, а таксама наогул сукупнасць машын, механізмаў і пад.

    • Аўтамабільны п.
    • П. сельскагаспадарчых машын.
    • Танкавы п.

|| прым. паркавы, ✂.

паркаленабіўны, ✂, (спец.).

Які мае адносіны да набіўкі малюнка на баваўняную тканіну.

паркаль, ✂, м.

Лёгкая баваўняная аднакаляровая або з набіўным малюнкам тканіна.

|| прым. паркалёвы, ✂.

паркан, ✂, м.

Агароджа з бярвёнаў, штыкецін або мураваная.

|| памянш. парканчык, ✂.

|| прым. парканны, ✂.

паркет, ✂, м.

Насціл на падлозе з дошчачак у форме розных узораў, геаметрычных фігур.

|| прым. паркетны, ✂.

  • Паркетная падлога.

паркетчык, ✂, м.

Рабочы, спецыяліст па вырабу і насцілу паркету.

парламент, ✂, м.

Вышэйшы дзяржаўны заканадаўчы прадстаўнічы сход.

|| прым. парламенцкі, ✂.

парламентарызм, ✂, м.

Дзяржаўная сістэма з парламентам на чале.

|| прым. парламентарны, ✂.

парламентарый, ✂, м. (кніжн.).

Член парламента.

парламенцёр, ✂, м.

Асоба, упаўнаважаная адным з ваюючых бакоў для перагавораў з праціўнікам.

|| прым. парламенцёрскі, ✂.