Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

парламент, ✂, м.

Вышэйшы дзяржаўны заканадаўчы прадстаўнічы сход.

|| прым. парламенцкі, ✂.

парламентарызм, ✂, м.

Дзяржаўная сістэма з парламентам на чале.

|| прым. парламентарны, ✂.

парламентарый, ✂, м. (кніжн.).

Член парламента.

парламенцёр, ✂, м.

Асоба, упаўнаважаная адным з ваюючых бакоў для перагавораў з праціўнікам.

|| прым. парламенцёрскі, ✂.

парна...

Першая частка складаных слоў са знач. парнаграфічны, напр. парнабізнес, парназорка, парнафільм, парнашоу.

парнаграфія, ✂, ж.

Крайняя непрыстойнасць, цынічнасць у паказе чаго-н., звязанага з палавымі адносінамі.

|| прым. парнаграфічны, ✂.

парнакапытныя, ✂, н.

Атрад млекакормячых з двума аднолькава развітымі пальцамі (раздвоенымі капытамі).

парнас, ✂, м.

  1. (з вялікай літары). Гара ў Грэцыі, на якой, паводле павер’яў старажытных грэкаў, жылі музы.

  2. Ужыв. як сімвалічнае абазначэнне свету паэзіі і паэтаў.

    • Узыходзіць на Парнас.

|| прым. парнаскі, ✂.

парнік, ✂, м.

Род цяпліцы ў выглядзе нізкіх градак, пакрытых зашклёнымі рамамі або празрыстай плёнкай, для вырошчвання расады, ранняй агародніны і пад.

|| прым. парніковы, ✂.

○

  • Парніковы эфект (спец.) — павышэнне сярэднегадавой тэмпературы з-за забруджання атмасферы чалавекам.

парны​1 ✂ прым.

Які складае пару, для пары з чым-н., які выконваецца, робіцца парай (у 4 знач.).

  • Парная рукавіца.
  • Парная вупраж.
  • Парнае катанне на каньках.