Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

парада, , ж.

  1. Прапанова як дзейнічаць, рада.

    • Даць добрую параду каму-н.
    • Паслухацца парады таварыша.
  2. Сумеснае абмеркаванне чаго-н., кароткая нарада.

    • Сабрацца для парады.

парадак, , м.

  1. Наладжаная сістэма размяшчэння чаго-н., належны стан чаго-н.

    • У пакоі поўны п.
    • Навесці п. дзе-н.
    • Усё ў парадку (усё так, як належыць).
    • Для парадку (для падтрымання парадку, для захавання прынятых правіл, фармальнасцей).
    • Сваім парадкам (як заўсёды, як звычайна).
  2. Паслядоўны ход чаго-н.

    • Расказаць усё па парадку.
    • П. дня (пералік пытанняў, якія неабходна абмеркаваць на пасяджэнні).
    • У рабочым парадку (у ходзе работы).
  3. Спосаб, метад, рэжым чаго-н.

    • П. аплаты працы.
    • П. галасавання.
    • Завесці новыя парадкі.
  4. Вайсковае пастраенне.

    • Баявы п.
    • Рухацца паходным парадкам.
  5. Разнавіднасць, тып чаго-н.

    • Пытанні агульнага парадку.
  6. У матэматыцы: лікавая характарыстыка той або іншай велічыні.

    • Крывая другога парадку.

  • Парадак слоў — у граматыцы: размяшчэнне членаў сказа, якое вызначаецца сінтаксічнай нормай або камунікатыўным заданнем маўлення.

|| памянш. парадачак, .

парадаксальны, (кніжн.).

  1. гл. парадокс.

  2. Неверагодны, незвычайны.

    • П. адказ.
    • П. выпадак.

|| наз. парадаксальнасць, .

параджэнне, , н. (кніжн.).

  1. Тое, што пароджана кім-, чым-н.

    • Культура — п. культурных патрэб народа.
  2. Пра таго, хто адштурхвае сваім выглядам, дзеяннем (уст.).

    • П. пекла.

парадзелы, .

Які парадзеў, стаў радзейшым.

  • Парадзелыя валасы.

парадзіраваць, ; зак. і незак.

Падаць (падаваць) у смешным, карыкатурным выглядзе.

  • П. мову персанажаў.

парадзіха, , ж.

Жанчына, якая раджае або толькі што нарадзіла дзіця.

парадзіць, ; зак.

Стаць прычынай узнікнення, з’яўлення чаго.

  • Пачутае пра яго парадзіла ва мне непрыемнае пачуццё да гэтага чалавека.

|| незак. параджаць, .

парадкавацца, ; незак. (разм.).

Прыводзіць што-н. у парадак, у належны стан.

  • Буду п. ў хаце.

парадкаваць, ; зак.

Прыводзіць у парадак што-н.; наводзіць парадак дзе-н.

  • П. рэчы.

|| зак. спарадкаваць, .