парадак, , м.

  1. Наладжаная сістэма размяшчэння чаго-н., належны стан чаго-н.

    • У пакоі поўны п.
    • Навесці п. дзе-н.
    • Усё ў парадку (усё так, як належыць).
    • Для парадку (для падтрымання парадку, для захавання прынятых правіл, фармальнасцей).
    • Сваім парадкам (як заўсёды, як звычайна).
  2. Паслядоўны ход чаго-н.

    • Расказаць усё па парадку.
    • П. дня (пералік пытанняў, якія неабходна абмеркаваць на пасяджэнні).
    • У рабочым парадку (у ходзе работы).
  3. Спосаб, метад, рэжым чаго-н.

    • П. аплаты працы.
    • П. галасавання.
    • Завесці новыя парадкі.
  4. Вайсковае пастраенне.

    • Баявы п.
    • Рухацца паходным парадкам.
  5. Разнавіднасць, тып чаго-н.

    • Пытанні агульнага парадку.
  6. У матэматыцы: лікавая характарыстыка той або іншай велічыні.

    • Крывая другога парадку.

  • Парадак слоў — у граматыцы: размяшчэнне членаў сказа, якое вызначаецца сінтаксічнай нормай або камунікатыўным заданнем маўлення.

|| памянш. парадачак, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)