Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паправіцца, ; зак.

  1. Выправіць сваю памылку (звычайна пры выказванні).

  2. Палепшыцца, змяніцца на лепшае.

    • Справы паправіліся.
  3. Стаць здаравейшым, памажнець.

    • П. пасля санаторыя.

|| незак. папраўляцца, .

|| наз. папраўка, .

  • Пайшло на папраўку.

паправіць, ; зак.

  1. Ліквідаваўшы пашкоджанні, зрабіць прыгодным для карыстання.

    • П. калёсы.
  2. Прывесці да належнага выгляду, парадку.

    • П. хустку на галаве.
  3. Палепшыць, умацаваць.

    • П. сваё здароўе.
  4. Тое, што і выправіць​1 (у 3 знач.).

    • П. памылкі.
  5. Указаць каму-н. на зробленую памылку.

    • П. студэнта.

|| незак. папраўляць, .

|| наз. папраўка, .

папраганяць, ; зак.

  1. Прагнаць, прымусіць пайсці адкуль-н. усіх, многіх.

    • Дождж папраганяў людзей з поля.
  2. Пракласці ў патрэбным напрамку многа чаго-н.

    • П. барозны плугам.

папрагінацца, ; зак.

Прагнуцца — пра ўсё, многае.

  • Маснічыны папрагіналіся.

папрагінаць, ; зак.

Прагнуць у многіх месцах.

  • П. дошкі.

папрагніваць, ; зак.

Прагніць у многіх месцах.

  • Дошкі ад сырасці папрагнівалі.

папрагрызаць, ; зак.

Прагрызці што-н. у многіх месцах.

  • Мышы папрагрызалі дзіркі.

папрадаваць, ; зак.

Прадаць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. маёмасць.

папрадзёўбваць, ; зак.

Прадзяўбці што-н. у многіх месцах або усё, многае.

папрадзірацца, ; зак.

Прадрацца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • Мяхі папрадзіраліся.
  • П. праз калючы зараснік.