паправіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Ліквідаваўшы пашкоджанні, зрабіць прыгодным для карыстання.

    • П. калёсы.
  2. Прывесці да належнага выгляду, парадку.

    • П. хустку на галаве.
  3. Палепшыць, умацаваць.

    • П. сваё здароўе.
  4. Тое, што і выправіць1 (у 3 знач.).

    • П. памылкі.
  5. Указаць каму-н. на зробленую памылку.

    • П. студэнта.

|| незакончанае трыванне: папраўляць.

|| назоўнік: папраўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)