Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паніч, , м.

  1. Сын пана; малады пан.

  2. Пра спешчанага чалавека, беларучку (разм.).

    • Ходзіць панічом, працаваць не хоча.

панішчыць, ; зак.

Знішчыць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. тараканаў.

панна, , ж.

  1. Незамужняя дачка пана.

  2. Маладая дзяўчына, якая належала да прывілеяваных пластоў грамадства ў дарэвалюцыйны час.

|| памянш.-ласк. панначка, .

пано, нескл., н.

  1. Паверхня на сцяне, столі, акаймаваная рамкаю, бардзюрам, арнаментам, гладкая або з жывапіснымі, скульптурнымі відарысамі.

  2. Карціна на палатне, якая пастаянна займае які-н. участак сцяны.

панок, , м.

  1. Небагаты пан.

  2. Форма ветлівага звароту да пана.

    • П., ці ж я вінаваты?

паноптыкум, , м.

Музей васкавых васковых фігур і розных рэдкасцей.

панос, , м.

Расстройства дзейнасці кішэчніка з частымі вадкімі экскрэментамі.

|| прым. паносны, .

паношаны, .

Пра адзенне: які быў ва ўжытку, такі, які ўжо насілі.

  • П. капялюш.

|| наз. паношанасць, .

пансіён, , м.

  1. У дарэвалюцыйнай Расіі і ў замежных краінах: закрытая сярэдняя навучальная ўстанова з інтэрнатам.

    • П. шляхетных дзяўчат.
  2. Тое, што і пансіянат (уст.).

  3. Утрыманне на поўным забеспячэнні таго, хто жыве ў каго-н.

    • Пакой з пансіёнам.
    • Жыць на поўным пансіёне.

|| прым. пансіённы, .

пансіянат, , м.

Род гасцініцы з поўным утрыманнем для тых, хто жыве ў ёй.

  • Курортны п.

|| прым. пансіянацкі, .