Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

панарад, , м.

  1. Каркас, аснова калёс.

  2. Калёсы без драбін.

|| прым. панарадны, .

панаразаць, ; зак.

  1. чаго. Нарэзаць многа чаго-н.

    • П. дроў.
  2. што і чаго. Падзяліць шляхам межавання ўсё, многае або выдзеліць у час межавання вялікую колькасць чаго-н.

    • П. агароды.
  3. што і чаго. Нарабіць нарэзаў, разьбы на ўсім, многім ці зрабіць разьбой многа чаго-н.

    • П. балты.
    • П. узораў.
  4. Назубіць усё, многае.

    • П. пілы.
  5. Намуляць што-н. у многіх месцах або ўсё, многае.

    • П. ногі ботамі.

панарама, , ж.

  1. Від мясцовасці з вышыні.

    • П. горада.
  2. Вялікіх памераў карціна з аб’ёмнымі прадметамі на першым плане, змешчаная ўнутры круглага будынка з верхнім асвятленнем.

    • П. Мінскага катла.
  3. Аптычная прылада для павелічэння дакладнасці наводкі гарматы (спец.).

|| прым. панарамны, .

  • Панарамнае кіно (шырокаэкраннае кіно з увагнутым экранам).

панарастаць, ; зак.

  1. пераважна безас. Вырасці ў вялікай колькасці.

    • З вясны дажджыла і ўсюды панарасталі добрыя травы.
  2. Утварыцца ў выглядзе нарасту ў многіх месцах.

панарываць1, ; зак.

  1. Нарваць вялікую колькасць чаго-н.

    • П. букеты кветак.
  2. Парваць многа чаго-н.

    • П. паперы.

панарываць2, ; зак.

Нарваць, нагнаіцца — пра ўсё, многае.

  • Пальцы панарывалі.

панарываць3, ; зак.

Нарыць чаго-н. у вялікай колькасці або ў многіх месцах.

  • Краты панарывалі зямлі.

панасаджваць1, ; зак.

  1. чаго. Насадзіць​1 вялікую колькасць якіх-н. раслін.

    • П. дрэў.
  2. Змясціць, размясціць дзе-н. вялікую колькасць каго-н, чаго-н.

    • П. людзей на аўтамашыну.
    • П. булак у печ.

панасаджваць2, ; зак.

Насадзіць, шчыльна надзець на што-н. усё, многае.

  • П. сякеры і малаткі.

панасвідроўваць, ; зак.

Насвідраваць вялікую колькасць адтулін.