Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

панажывацца, ; зак.

Нажыцца, разбагацець — пра ўсіх, многіх.

  • Многія панажываліся за гэтыя гады.

панажываць, ; зак.

Нажыць паступова што-н. (пра маёмасць).

паназначаць, ; зак.

  1. Прызначыць на якую-н. пасаду, працу ўсіх, многіх.

  2. Устанавіць, вызначыць што-н. усім, многім.

    • П. пенсіі.

панаказваць, ; зак.

Наказаць, паведаміць усім, многім.

панакідаць, і панакідваць, ; зак.

  1. чаго. Накідаць многа чаго-н.

    • П. смецця на падлогу.
  2. Накінуць, уздзець адно за другім усё, многае.

панакладаць, і панакладваць, ; зак.

  1. Накласці на што-н. ці куды-н. вялікую колькасць чаго-н.

    • П. дроў на машыны.
  2. Аблажыць многіх падаткамі.

панаклейваць, ; зак.

Наклеіць што-н. у розных месцах, наклеіць многа чаго-н.

  • П. маркі.
  • П. цацак з паперы.

панаколваць, ; зак.

  1. чаго. Накалоць многа чаго-н.

    • П. дроў.
  2. Пракалоць у многіх месцах.

    • П. слівы для варэння.
  3. Насадзіць на што-н. вострае ўсё, многае. або ўсіх, многіх.

    • П. матылёў на шпількі.

панакопваць, ; зак.

Накапаць вялікую колькасць.

  • П. ям.
  • П. бульбы.

панакошваць, ; зак.

Накасіць чаго-н. у дастатковай або вялікай колькасці.

  • П. сена.