Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

палучка, ✂, ж. (разм.).

Атрыманыя за работу грошы, заработная плата.

  • Месячная п.

палымнець, ✂; незак.

  1. Ярка гарэць, палаць; знішчацца ў агні.

    • Хаты палымнелі ў агні.
  2. Набываць колер полымя; вылучацца колерам полымя, яркай чырвонай афарбоўкай.

    • На ўсходзе палымнела зара.
    • Палымнее чырвоная рабіна (перан.).
  3. Пакрывацца румянцам.

    • Палымнее твар.
  4. перан. Быць ахопленым якім-н. моцным пачуццём.

    • П. сэрцам.
    • Палымнее агонь помсты.

палымяны, ✂.

  1. Які мае ярка-чырвоны колер, колер полымя.

    • П. захад.
  2. перан. Вельмі палкі, страсны, моцны (высок.).

    • П. патрыёт.
    • Палымяная прамова.

|| наз. палымянасць, ✂.

палын, ✂, м.

Эфіраносная расліна з дробнымі кветачкамі, з моцным пахам і горкім смакам.

|| прым. палыновы, ✂.

  • П. пах.
  • Палыновая настойка.

палыселы, ✂.

Які стаў лысым, аблыселы.

пальма, ✂, ж.

Паўднёвае вечназялёнае дрэва з прамым негалінастым ствалом і кронай з перыстых або веерападобных лістоў.

  • Какосавая п.
  • Фінікавая п.
  • П. першынства (перан. перавага ў чым-н. [ад звычаю ў старажытнай Грэцыі ўзнагароджваць пераможцу ў спаборніцтвах пальмавай галінкай]).

|| прым. пальмавы, ✂.

  • Пальмавая галіна (перан. сімвал міру).

пальпаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Робячы медыцынскі агляд, абмацаць (-цваць) якую-н. частку цела.

  • П. селязёнку.

|| наз. пальпаванне, ✂ і пальпацыя, ✂.

|| прым. пальпацыйны, ✂.

пальчатка, ✂, ж.

Рукавіца з аддзяленнямі для кожнага пальца.

  • Скураныя пальчаткі.
  • Кінуць пальчатку каму-н. (таксама перан. выклікаць на барацьбу, на спаборніцтва — сімвал выкліку на дуэль у мінулым).
  • Баксёрская п. (прадмет рыштунку баксёра).
  • Першая п. (перан. пра лепшага баксёра).

|| прым. пальчаткавы, ✂.

пальчаты, ✂, (спец.).

Падобны на палец.

  • Пальчатыя лісты.

палюбіць, ✂; зак.

Адчуць любоў да каго-, чаго-н.

  • П. дзяўчыну.
  • П. жывапіс.