палымнець,
-
Ярка гарэць, палаць; знішчацца ў агні.
- Хаты палымнелі ў агні.
-
Набываць колер полымя; вылучацца колерам полымя, яркай чырвонай афарбоўкай.
- На ўсходзе палымнела зара.
- Палымнее чырвоная рабіна (
перан. ).
-
Пакрывацца румянцам.
- Палымнее твар.
-
перан. Быць ахопленым якім-н. моцным пачуццём.- П. сэрцам.
- Палымнее агонь помсты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)