Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паліць2, ; зак.

  1. Пачаць ліць.

    • Паліў буйны дождж.
  2. Намачыць, арасіць.

    • П. грады.
    • П. сябе вадой.

|| незак. паліваць, .

|| звар. паліцца, .

|| незак. палівацца, .

|| наз. паліванне, і паліўка, .

  • Паліўка вуліц.

|| прым. палівачны, і палівальны, .

  • Палівачныя машыны.
  • Палівальная ўстаноўка.

палішынель, , м.

Камічны персанаж французскага народнага лялечнага тэатра.

  • Сакрэт палішынеля (сакрэт, які ўсім вядомы, уяўная тайна; жарт.).

паліятыў, , м. (кніжн.).

Лякарства або наогул сродак, які дае толькі часовую палёгку; паўмера.

|| прым. паліятыўны, .

палка, , ж.

Зрэзаны тонкі ствол або тоўстая галіна без сукоў, што ўжыв. як апора пры хадзьбе і для іншых мэт, а таксама ўвогуле прадмет такой формы.

  • Ісці, абапіраючыся на палку.
  • Сукаватая п.
  • Лыжныя п.
  • Палкі ў колы ўстаўляць (перан. свядома перашкаджаць якой-н. справе).

  • З-пад палкі (разм.) — пад прымусам.

  • Палка з двума канцамі — гаворыцца пра тое, што можа скончыцца і добра і дрэнна.

|| памянш. палачка, .

  • П.-выручалачка (перан. пра таго, хто заўсёды дапамагае, выручае; разм.).

  • Палачка Коха — туберкулёзная бацыла.

|| прым. палачны, .

  • Палачная дысцыпліна (перан. пра дысцыпліну, якая падтрымліваецца жорсткімі мерамі).

палкаводзец, , м. (высок.).

Военачальнік, ваенны правадыр.

  • Славуты п.

|| прым. палкаводчы, .

  • П. геній.

палкі, .

  1. Прасякнуты моцным пачуццём.

    • П. парыў.
    • Палкая прамова.
  2. Які вельмі захапляецца чым-н., цалкам аддаецца якой-н. справе.

    • П. агітатар.
    • П. змагар за нацыянальнае адраджэнне.
  3. Вельмі страсны, гарачы.

    • П. позірк.

|| наз. палкасць, .

палкоўнік, , м.

Афіцэрскае званне, чын, рангам вышэйшы за падпалкоўніка і ніжэйшы за генерал-маёра, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. палкоўніцкі, .

палова, , ж. (разм.).

Тое, што і палавіна (у 1, 2 і 3 знач.).

палоззе, , н., зб.

Палазы саней.

палок, , м.

  1. Нары паміж печчу і супрацьлеглай сцяной уздоўж глухой сцяны ў сялянскай хаце.

  2. Узвышэнне ў выглядзе шырокай паліцы ў лазні, на якім парацца.