Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

засовачны, .

Такі, які можна зачыніць на засаўку.

  • Засовачныя дзверы.

засол, , м.

Тое, што і засолка.

засолка, , ж.

  1. гл. саліць.

  2. Спосаб, якасць салення прадуктаў.

    • Халодная з. рыжыкаў.
    • Спецыяльны рэцэпт засолкі агуркоў.

засольваць, ; незак.

Тое, што і саліць (у 2 знач.).

засохлы, .

  1. Сухі, зацвярдзелы.

    • Засохлая гразь.
  2. Які завяў, загінуў ад неспрыяльных умоў (пра расліны).

    • Засохлая кветка.

заспакаенне, , н.

  1. гл. заспакоіць.

  2. Тое (той), што (хто) заспакойвае, радуе каго-н.

    • Знайсці сабе з. ў чым-н.
    • Ты маё з.

заспакаяльны, .

Які прыносіць заспакаенне ці знімае боль.

  • Заспакаяльныя сродкі.

заспакоенасць, , ж.

  1. Стан спакою, заспакаення, ураўнаважанасці.

  2. Задаволенасць дасягнутым, бестурботнасць.

заспакоіцца, ; зак.

Суняць свой непакой, узбуджанасць, супакоіцца.

  • Даведаўшыся пра гэта здарэнне, я доўга не магла з.

  • Заспакоіцца на дасягнутым — дамогшыся пэўных поспехаў, страціць актыўнасць, энергію.

|| незак. заспакойвацца, .

заспакоіць, ; зак.

  1. Зрабіць спакойным, супакоіць.

    • З. расхваляванага чалавека.
  2. Суняць, зменшыць.

    • З. боль.

|| незак. заспакойваць, .

|| наз. заспакаенне, .