Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паўна... (гл. поўна...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «поўна...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: паўнагруды, паўналецце, паўнацелы.

по́ўдзень¹, -дня, м.

1. Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўначы.

Вецер з поўдня.

Вокны выходзяць на п.

2. Мясцовасць, размешчаная ў гэтым напрамку.

На поўдні Беларусі.

3. Мясцовасць з цёплым, гарачым кліматам, цёплыя краі.

Жыхары поўдня.

Адпачываць на поўдні.

|| прым. паўднёвы, -ая, -ае.

П. полюс.

П. тэмперамент (уласцівы жыхарам поўдня).

по́ўдзень², -дня, м.

Сярэдзіна дня, час вышэйшага сонцастаяння над гарызонтам, які адпавядае 12 гадзінам дня.

Спякотны п.

|| прым. паўдзённы, -ая, -ае і паўднёвы, -ая, -ае.

по́ўзаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і паўзці (у 1 і 2 знач.), але абазначае дзеянне, якое адбываецца не ў адзін час, не за адзін прыём ці не ў адным напрамку.

П. па траве.

П. перад кім-н. (перан.: прыніжацца).

|| наз. по́ўзанне, -я, н.

поўна... (а таксама паўна...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) поўнасцю, напр., поўнаўладны;

2) які мае паўнату чаго-н., напр., поўнагабарытны.

поўнагало́ссе, -я, н.

У мовазнаўстве: наяўнасць у словах усходнеславянскіх моў у адрозненне ад іншых славянскіх моў спалучэнняў оро, оло, ере, еле паміж зычнымі, якія адпавядаюць стараславянскім ра, ла, ре, ле, напр.: рус. город, бел. горад, балгарскае град, чэшскае йгасі.

|| прым. поўнагало́сны, -ая, -ае.

поўнаметра́жны, -ая, -ае.

Пра фільмы: звычайны, дастатковы па метражы для паказу аднаго сеанса нармальнай працягласці; проціл. кароткаметражны.

по́ўнасцю, прысл.

Да канца, цалкам.

П. выканаць заданне.

П. згодзен.

поўнаўла́дны, -ая, -ае.

Які мае неабмежаваную, поўную ўладу.

П. гаспадар.

|| наз. поўнаўла́ддзе, -я, н.

по́ўнач¹, -ы, ж.

1. Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўдню, у бок якога накіравана намагнічаная стрэлка компаса.

З поўначы дзьмуў халодны вецер.

2. Мясцовасць, што ляжыць у гэтым напрамку.

На поўначы Беларусі.

3. Мясцовасць з халодным, суровым кліматам.

Расліннасць поўначы.

|| прым. паўно́чны, -ая, -ае.

Паўночнае ззянне (палярнае).