Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

палі... (гл. полі...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжыв. замест «полі...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: палітэхнікум, паліглот, паліклініка.

пол¹,-а, мн. -палы́, -пало́ў, м.

Палаткі, нары ў сялянскай хаце.

пол², -у, м.

Кожны з двух генетычна і фізіялагічна супрацьпастаўленых разрадаў жывых істот (мужчын і жанчын, самцоў і самак).

Мужчынскі п.

Прыгожы або слабы п. (жанчыны; жарт.).

|| прым. палавы́, -а́я, -о́е.

Палавая спеласць.

по́ла, нескл., н.

Спартыўная камандная гульня з драўляным мячом і клюшкамі верхам на спецыяльна выезджаных конях.

Коннае п.

Воднае пола — спартыўная камандная гульня ў мяч на вадзе, а таксама адпаведны від спорту.

по́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Заслона, якая закрывае ложак, а таксама любая заслона.

Завесіць полагам калыску.

П. хмар (перан.).

по́лаз¹, -а, мн. палазы́, палазо́ў, м.

Гладкі, коўзкі, загнуты спераду брус, пласціна.

Санныя палазы.

по́лаз², -а, мн. -ы, -аў, м.

Неядавітая змяя сямейства вужоў.

по́ласць, -і, мн. -і, -ей, ж.

У жывёльным арганізме: прастора, парожняя або запоўненая чым-н., абмежаваная ўнутранымі паверхнямі сценак цела.

Брушная п.

|| прым. по́ласцевы, -ая, -ае.

по́лаўцы, -аў, адз. по́лавец, -лаўца, м.

Група плямён цюркскага паходжання, якія качавалі на паўднёвым усходзе Еўропы ў 11 — пач.

13 ст.

|| ж. палаўча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

по́лба, -ы, ж.

Асобны від пшаніцы з ломкім коласам.

|| прым. по́лбенны, -ая, -ае.

Полбенная каша.