Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пчала́, -ы́, мн. пчо́лы і (з ліч. 2, 3, 4) пчалы́, пчол, ж.

Насякомае, якое перапрацоўвае кветкавы нектар на мёд.

|| памянш. пчо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

|| прым. пчалі́ны, -ая, -ае.

Пчалінае малачко (сакрэт слінных залоз рабочых пчол, якім яны выкормліваюць лічынак на пэўнай стадыі развіцця; спец.).

пчалаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і пчаляр.

пчалаво́дства, -а, н.

Тое, што і пчалярства.

|| прым. пчалаво́дны, -ая, -ае і пчалаво́дчы, -ая, -ае.

Пчалаводны інвентар.

Пчалаводчая гаспадарка.

пчальні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Тое, што і пасека (у 2 знач.).

пчаля́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Чалавек, які займаецца пчалярствам.

пчаля́рства, -а, н.

Развядзенне пчол як галіна сельскай гаспадаркі.

|| прым. пчаля́рскі, -ая, -ае.

П. інструмент.

Пчалярская справа.

пчолалячэ́нне, -я, н. (спец.).

Лячэнне ўкусамі пчол (пчаліным ядам).

пчолатэрапі́я, -і, ж. (спец.).

Тое, што і пчолалячэнне.