Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пыж, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Войлачная ці кардонная затычка, якой забіваюць зарад у зброі, што зараджаецца з дула.

2. Пракладка ўсярэдзіне патрона, якая аддзяляе зарад ад кулі, шроту.

|| прым. пыжо́вы, -ая, -ае.

пы́жык, -а, мн. -і, -аў, м.

Цяля паўночнага аленя ва ўзросце да аднаго месяца, а таксама футра яго.

|| прым. пы́жыкавы, -ая, -ае.

Пыжыкавая шапка.

пы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Гаварыць невыразна, неразборліва.

|| наз. пы́канне, -я, н.

пыл, -у, м.

1. Найдрабнейшыя сухія часцінкі, якія лятаюць у паветры або аселі на паверхню чаго-н.

Сціраць п. з мэблі.

Дарожны п.

Аж п. курыць.

П. у вочы пускаць (перан.: хвалячыся, абманваць; разм.).

2. Тое, што і пылок (у 2 знач.).

|| памянш. пыло́к, -лку́, м. (да 1 знач.).

|| павел. пылі́шча, -а, н. (да 1 знач.; разм.).

|| прым. пы́льны, -ая, -ае (да 1 знач.) і пылавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Пыльнае паветра.

Пылавыя буры (буры, якія ўзнімаюць пыл, пясок, слаі ўрадлівай глебы і пераносяць іх за тысячы кіламетраў).

пыла...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да пылу (у 1 знач.), напр.: пылаадсмоктвальны, пылаадсос, пылаахоўны, пылаводанепранікальны, пылаўлоўнік, пылаўлоўны, пылаўсмоктвальны, пылаўтварэнне.

пылападо́бны, -ая, -ае.

Які мае выгляд пылу, парашку.

|| наз. пылападо́бнасць, -і, ж.

пыласо́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат для ачышчэння ад пылу памяшканняў мэблі.

|| прым. пыласо́сны, -ая, -ае.

пылі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Часцінка пылу.

пылі́ць, пылю́, пы́ліш, пы́ліць; незак.

1. Узнімаць, наносіць пыл.

П. венікам.

2. што. Пакрываць пылам.

П. адзенне.

|| зак. напылі́ць, -ылю́, -ы́ліш, -ы́ліць (да 1 знач.) і запылі́ць, -ылю́, -ы́ліш, -ы́ліць; -ы́лены (да 2 знач.).

|| звар. пылі́цца, пылю́ся, пы́лішся, пы́ліцца (да 2 знач.); зак. запылі́цца, -ылю́ся, -ы́лішся, -ы́ліцца.

пыло́к, -лку́, м.

1. гл. пыл.

2. Мужчынскія палавыя клеткі расліны, якія знаходзяцца ў тычынках і апладняюць расліну пры пападанні на рыльца песціка.

|| прым. пылко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.).