Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пы́ха, -і, ДМ пы́се, ж.

Фанабэрыстасць, ганарыстасць.

Збіць пыху з каго-н.

пы́хкаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утвараць гукі, выпускаючы пару, газ.

Пыхкае паравоз.

2. Выпускаць час ад часу дым (пры курэнні).

П. люлькай.

|| аднакр. пы́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні́.

|| наз. пы́хканне, -я, н.

пыхлі́вы, -ая, -ае.

Фанабэрысты, празмерна ганарысты.

П. чалавек.

Пыхлівая пастава.

|| наз. пыхлі́васць, -і, ж.