Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пы́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Круглая пульхная булка.

Мядовыя пышкі.

|| прым. пы́шачны, -ая, -ае.

пы́шны, -ая, -ае.

1. Лёгкі, нібы ўзбіты.

Пышныя валасы.

2. Раскошны, багаты.

П. ўбор.

П. прыём.

|| наз. пы́шнасць, -і, ж.

пы́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; незак.

Празмерна ганарыцца, задавацца.

Няма чаго п.