Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пта́ства, -а, н., зб.

Птушкі.

птах, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Птушка (звычайна вялікая).

пта́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

Дробная птушка.

|| памянш. пта́шачка, -і, мн. -і, -чак, ж.

пту́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Пакрытая пер’ем і пухам пазваночная жывёліна з крыламі, дзвюма канечнасцямі і дзюбай.

Вадаплаўныя птушкі.

Пеўчыя птушкі.

Вольная п. (таксама перан.: пра свабоднага, ні ад каго не залежнага чалавека). Важная п. (перан.: пра важнага чалавека; разм.).

2. зб. Такія жывёлы як прадмет развядзення, палявання, прадукт харчавання.

Хатняя п.

Рэзаная п.

Марожаная п.

3. Паметка ў выглядзе дзвюх рысак, якія ўтвараюць востры вугал унізе.

Паставіць птушку на полі сшытка.

|| памянш. пту́шачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. птушы́ны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

З птушынага палёту (з вышыні, адкуль усё відаць). Жыць на птушыных правах (не маючы трывалага становішча, забеспячэння; разм.). Толькі птушынага малака не хапае (пра поўны дастатак; разм., жарт.).

птушкагадо́ўля, -і, ж.

Развядзенне свойскай птушкі як галіна сельскай гаспадаркі.

|| прым. птушкагадо́ўчы, -ая, -ае.

птушкало́ў, -ло́ва, мн.о́вы, -ло́ваў, м.

Чалавек, які займаецца лоўляй птушак (пераважна пеўчых).

птушкало́ўства, -а, н.

Лоўля птушак як промысел.

птушкафе́рма, -ы, мн. -ы, -фе́рм, ж.

Прадпрыемства, якое займаецца развядзеннем свойскай птушкі.

Саўгасная п.

пту́шнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Памяшканне для свойскай птушкі.

2. Работнік, які даглядае свойскую птушку.

|| ж. пту́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 2 знач.).