пла́ванне, -я, н.
1. гл. плаваць.
2. Перамяшчэнне па паверхні вады, уменне, здольнасць так перамяшчацца.
Школа плавання.
Займацца плаваннем.
Падводнае п.
Сінхроннае п. (від спорту).
3. Перамяшчэнне на судне ці іншым плывучым сродку, рэйс па водным шляху.
Капітан далёкага плавання.
Хадзіць у п. (плаваць на судне, служачы, працуючы на ім).
пла́ваць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. Тое, што і плысці (у 1—4 знач.), але абазначае дзеянне, якое ажыццяўляецца не ў адзін час, не за адзін прыём ці не ў адным напрамку.
П. у возеры.
Мелка плавае (перан.: пра нязначнага, малаздольнага чалавека; разм.).
2. Умець трымацца, перамяшчацца на вадзе або ў вадзе.
Хлопчык добра плавае.
3. Трымацца на вадзе, не тануць.
Корак плавае.
4. Служыць на судне.
П. матросам на параходзе.
5. перан. Не валодаючы ведамі, гаварыць, адказваць наўгад (разм., жарт.).
П. на экзамене.
|| наз. пла́ванне, -я, н. (да 1—4 знач.).
|| прым. пла́вальны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Плавальныя рухі.
П. басейн.
пла́віцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; незак.
Станавіцца вадкім пад уздзеяннем высокай тэмпературы.
Шкло плавіцца пры высокай тэмпературы.
|| зак. распла́віцца, -іцца.
пла́віць, пла́ўлю, пла́віш, пла́віць; пла́ўлены; незак., што.
Ператварыць цвёрдае цела ў вадкае шляхам награвання.
П. метал.
|| зак. распла́віць, -ла́ўлю, -ла́віш, -ла́віць; -ла́ўлены.
|| наз. плаўле́нне, -я, н. і пла́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
|| прым. плаві́льны, -ая, -ае.
Плавільная печ.
плаво́к, плаўка́, мн. плаўкі́, плаўко́ў, м.
Тое, што і паплавок.
|| прым. плаво́чны, -ая, -ае і плаўко́вы, -ая, -ае.
плагія́т, -у, М -я́це, м.
Выдача чужога твора за свой або выкарыстанне ў сваёй працы чужога твора без спасылкі на аўтара.
плагія́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Чалавек, які займаецца плагіятам.
|| прым. плагія́тарскі, -ая, -ае.
плада... (гл. плода...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «плода...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: пладазбор, пладазменнасць, пладамыйка, пладасховішча, пладаедны, пладаягадны, пладагонны.
пладаві́ты, -ая, -ае.
1. Які хутка размнажаецца, нараджае вялікае патомства.
Трусы вельмі пладавітыя.
2. перан. Які многа піша, напісаў многа твораў, даследаванняў.
П. пісьменнік.
|| наз. пладаві́тасць, -і, ж.
пладаво́дства, -а, н.
Развядзенне пладовых і ягадных раслін як галіна раслінаводства.
|| прым. пладаво́дчы, -ая, -ае.