Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

плеана́зм, -у, м. (спец.).

Моўны зварот, у якім без патрэбы паўтараюцца аднолькавыя ці блізкія па значэнні словы (напр., свая ўласная сям’я).

|| прым. плеанасты́чны, -ая, -ае.

плебе́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. У Старажытным Рыме: свабодны, але юрыдычна нераўнапраўны чалавек ніжэйшага саслоўя.

2. перан. Чалавек, які выйшаў з народа, не дваранскага паходжання.

|| прым. плебе́йскі, -ая, -ае.

плебісцы́т, -у, Мы́це, м. (спец.).

Апытанне ўсяго насельніцтва пры рашэнні асабліва важных пытанняў; рэферэндум.

Правесці п.

|| прым. плебісцы́тны, -ая, -ае.

плед, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Вялікае пакрывала са шчыльнай шарсцяной і інш., звычайна клятчастай, тканіны, з бахрамой.

Захутацца ў п.

плексігла́с, -у, м. (спец.).

Празрыстая бясколерная пластмаса; арганічнае шкло.

|| прым. плексігла́савы, -ая, -ае.

пле́мя, -мя і -мені, Д -мю і -мені, В -мя, Т -мем і -менем, М (аб) -мі і -мені, мн. плямёны, -мён і -мёнаў, н.

1. У дакласавым грамадстве: этнічная і сацыяльная супольнасць людзей, звязаных родавымі адносінамі, агульнай мовай і тэрыторыяй.

Першабытныя плямёны.

2. перан. Народ, народнасць (уст.).

3. перан., адз. Людзі, пакаленне людзей (высок.).

П. змагароў.

На племя (спец.) — для атрымання патомства.

|| прым. племянны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

П. быт.

племянны́, -а́я, -о́е.

1. гл. племя.

Племянныя мовы.

2. Пародзісты, чыстакроўны.

Племянная жывёла.

П. бык (пакінуты для прадаўжэння пароды).

плена́рны, -ая, -ае.

Які адбываецца пры ўдзеле ўсіх членаў выбарнага кіруючага органа, якой-н. арганізацыі і пад.

Пленарнае пасяджэнне.

пле́нум, -а, мн. -ы, -аў, м.

Сход у поўным саставе членаў выбарнага органа якой-н. арганізацыі.

Закрыты п.

П. праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Пленум Вярхоўнага суда.

пле́снець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее і плясне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

Пакрывацца плесняй.

|| зак. запле́снець, -ее, заплясне́ць, -е́е, спле́снець, -ее і сплясне́ць, -е́е.