Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пне́ўе, -я, н., зб.

Пні.

пнеўма...¹ Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да пнеўматыкі, пнеўматычны, напр.: пнеўмааўтаматыка, пнеўмавадзяны, пнеўмагазавы, пнеўмагідраўлічны, пнеўмаканструкцыя, пнеўмапомпа, пнеўмарухавік.

пнеўма...² Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да лёгкіх, напр.: пнеўмадыяфрагменны, пнеўмаплеўрыт, пнеўмасклероз, пнеўмафіброз, пнеўмацыроз;

2) які мае адносіны да дыхання, да дыхальных шляхоў, напр.: пнеўмавірусы, пнеўмаманометр.

пнеўмані́я, -і, ж.

Група захворванняў, якія характарызуюцца запаленчым працэсам у тканках лёгкіх і ў канцовых разгалінаваннях бронхаў; запаленне лёгкіх.

пнеўма́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж., зб.

Сукупнасць пнеўматычных механізмаў, прыстасаванняў.

пнеўматы́чны, -ая, -ае.

Які прыводзіцца ў рух пры дапамозе сціснутага паветра.

П. молат.

Пнеўматычная помпа.

пнё́вы гл. пень.

пну́цца, пну́ся, пне́шся, пне́цца; пнёмся, пняце́ся, пну́цца; пні́ся; незак.

Тое, што і пяцца.

пнуць, пну, пнеш, пне; пнём, пняце́, пнуць; пні; незак. (разм.).

Тое, што і пяць².