плада... (гл. плода...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «плода...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: пладазбор, пладазменнасць, пладамыйка, пладасховішча, пладаедны, пладаягадны, пладагонны.
плод, -а, М -дзе, мн. плады́, -о́ў м.
1. Частка расліны, якая развіваецца з завязі (кветкі) і змяшчае ў сабе насенне.
Ядомыя плады.
2. Зародак дзіцяняці (чалавека, жывёлы) ва ўлонні мацеры.
3. перан., чаго. Прадукт якой-н. дзейнасці, вынік чаго-н.
Плады творчай працы.
|| прым. пладо́вы, -ая, -ае (да 1 знач.) і пло́дны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).
Пладовыя дрэвы.
Пладовыя кансервы (вырабленыя з пладоў). Пладовы сад.
Плодная абалонка (якая акружае плод).
плода... (а таксама плада...).
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) які мае адносіны да плода (у 1 знач.), да пладоў, напр.: плодаапрацоўка, плодазавод, плодакансервавы, плодаперапрацоўчы;
2) які мае адносіны да плода (у 2 знач.), напр.: плодавыганяльны, плодавыгнанне.
плодаагаро́днінны, -ая, -ае.
Звязаны з вырошчваннем пладоў і агародніны, іх апрацоўкай і захоўваннем.
Плодаагароднінная база.
пло́йма, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (разм.).
Вельмі вялікая колькасць, мноства (пра жывых істот).
П. мух.
пло́мба, -ы, мн. -ы, -мб і -мбаў, ж.
1. Бляшаная пласцінка або сплюснуты кавалачак свінцу ці іншага матэрыялу, якімі апячатваюць розныя прадметы, тавары.
Таможная п.
2. Пластычнае рэчыва, якім закладваецца поласць сапсаванага зуба.
П. вывалілася.
|| прым. пло́мбавы, -ая, -ае.
плоскаступнёвасць, -і, ж.
Фізічны недахоп нагі — плоская, без выгіну форма ступні.
пло́скасць, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. гл. плоскі.
2. У геаметрыі: паверхня, якая мае два вымярэнні.
Лінія на плоскасці.
3. Роўная, гладкая паверхня.
П. самалёта (крыло). Нахіленая п.
Каціцца па нахіленай плоскасці (перан.: пра паступовае маральнае падзенне).
4. перан. Галіна, сфера распаўсюджання чаго-н., пункт гледжання.
Разгледзець пытанне ў іншай плоскасці.
|| прым. пло́скасны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Плоскасныя вымярэнні.
пло́скі, -ая, -ае.
1. Роўны, без узвышшаў і паглыбленняў, з прамой і гладкай паверхняй.
П. дах.
2. перан. Пазбаўлены арыгінальнасці, банальны, пошлы.
Плоскія жарты.
Плоска (прысл.) вастрасловіць.
|| наз. пло́скасць, -і, ж.
плот, -а, М пло́це, мн. платы́, -о́ў, м.
Агароджа, пераважна з жэрдак.
|| прым. пло́тавы, -ая, -ае.