пла́ваць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. Тое, што і плысці (у 1—4 знач.), але абазначае дзеянне, якое ажыццяўляецца не ў адзін час, не за адзін прыём ці не ў адным напрамку.
П. у возеры.
Мелка плавае (перан.: пра нязначнага, малаздольнага чалавека; разм.).
2. Умець трымацца, перамяшчацца на вадзе або ў вадзе.
Хлопчык добра плавае.
3. Трымацца на вадзе, не тануць.
Корак плавае.
4. Служыць на судне.
П. матросам на параходзе.
5. перан. Не валодаючы ведамі, гаварыць, адказваць наўгад (разм., жарт.).
П. на экзамене.
|| наз. пла́ванне, -я, н. (да 1—4 знач.).
|| прым. пла́вальны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Плавальныя рухі.
П. басейн.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)