Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

по́шасць, -і, ж.

1. Хвароба, эпідэмія.

Маравая п. (з вялікай смяротнасцю).

2. перан. Напасць, насланнё.

Варожая п.

по́швырак, -рку, м. (разм.).

1. Кідок з сілай.

Ад яго пошвырку разбягаюцца куры ва ўсе бакі.

2. Імклівы рух.

П. наперад.

по́шласць, -і, ж.

1. гл. пошлы.

2. мн. -і, -ей. Пошлы выраз, пошлы ўчынак.

Гаварыць пошласці.

по́шліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Дзяржаўны грашовы збор для пакрыцця пэўных аперацый.

Мытныя пошліны (на тавары, якія ўвозяцца або вывозяцца). Транзітная п.

|| прым. по́шлінны, -ая, -ае.

П. збор.

по́шлы, -ая, -ае.

Нізкі ў маральных адносінах, безгустоўна-грубы.

П. анекдот.

|| наз. по́шласць, -і, ж.

по́шта, -ы, ДМ -шце, ж.

1. Установа для перасылкі пісем, лёгкіх грузаў, грошай і пад., а таксама будынак, дзе яна размяшчаецца.

Работнікі пошты.

Здаць бандэроль на пошту.

2. Перасылка, дастаўка сродкамі гэтай установы.

Паслаць пісьмо па пошце.

3. Тое, што дастаўлена гэтай установай (пісьмы, пасылкі).

Разносіць пошту.

4. Такая ж установа, якая займалася адначасова рэгулярнай перавозкай пасажыраў у конных экіпажах (гіст.).

Палявая пошта

1) воінская фельд’егерская паштовая сувязь;

2) закадзіраванае найменне вайсковай часці.

|| прым. пашто́вы, -ая, -ае.

Паштовая скрынка.

П. вагон (для перавозкі пошты). Ехаць на паштовых (у мінулым: ехаць на конях, што належалі пошце).

по́шук, -у, мн. -і, -аў, м.

1. мн. Дзеянні таго, хто шукае, адшукванне каго-, чаго-н.

У пошуках прыстанішча.

2. часцей мн. Разведачныя работы па выяўленні чаго-н. (спец.).

Геалагічныя пошукі.

3. Разведка, разведвальная баявая аперацыя (спец.).

Начны п.

|| прым. по́шукавы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

по́шчак, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Пералівісты дрыжачы гук; трэль.

Салаўіны п.

2. Водгук, рэха.

Застукаў дзяцел, і пайшоў па лесе п.